Субота, 27.07.2024, 07:09

ПЛЯЦЕННЕ паясоў

Галоўная »
ПЛЯЦЕННЕ паясоў — выраб паясоў у выглядзе круглых або пляскатых пляцёнак з нітак і паскаў скуры. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыранае пляценне паясоў на пальцах, на сцяне, на калодачцы.

Пры пляценні на пальцах на тры сярэднія пальцы адной рукі і два (указальны і сярэдні) другой надзявалі па адной пятлі. Свабодным безыменным пальцам то правай, то левай рукі папераменна крайнія петлі з указальных пальцаў працягвалі ў сярэдзіну пляцёнкі. Узор «у елачку» ўтвараўся чаргаваннем каляровых нітак у петлях.

Пляценне на сцяне (на спецыяльнай раме або любых паралельных перакладзінах) выконвалі пераплятаючы нацягнутыя ніткі пальцамі. Пляцёнка выпляталася адначасова з двух бакоў (пасярэдзіне ўтвараўся характэрны злучальны шоў).

У паясах палатнянага і саржавага перапляцення пераважна бела-сіні, чырвона-фіялетавы ўзор (касыя палоскі, трохвугольнікі; характэрныя для Віцебскай вобласці). Сетчатыя падоўжна-паласатыя паясы выпляталі пераважна на Палессі.

Пляценне на калодачцы (цыліндрычнай або прамавугольнай з адтулінай пасярэдзіне, вакол якой забіты цвічкі без галовак) падобнае да вязання пруткамі: папярэдне надзетыя на цвічкі петлі па чарзе перапляталі з рабочай ніткай (звычайна белай або чырвонай). Для трываласці ўнутр пояса часам прапускалі пучок нітак. Выпляталі таксама паясы-шнуры вязаннем вузлоў.

Акрамя паясоў аналагічнымі спосабамі плялі аздобу для адзення, чапцы, пастухоўскія пугі і іншае.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 36 (770) снежань 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.