Субота, 27.07.2024, 03:47

ПЛЯТЭР Эмілія Францаўна

Галоўная »
ПЛЯТЭР Эмілія Францаўна (13.11.1806 год, Вільня — 23.12.1831 год) — беларуская фалькларыстка. Жывучы ў сваякоў на Віцебшчыне, збірала і апрацоўвала беларускія народныя песні. Віртуозна валодала жанрам галашэнняў, выконвала на фартэпіяна народныя мелодыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы («лепятуха»). Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэнні («Авой, авой, дзяцюк ты мой»).


Удзельніца паўстання 1830 —  1831 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве. Паплечніца А.Ф. Рыпінскага па канспірацыі. Пераапрануўшыся юнаком, удзельнічала ў баях з царскімі войскамі. Прататып гераіні верша Адама Міцкевіча «Смерць палкоўніка» (1832), апетая ў многіх творах літаратуры і мастацтва. Імем Эміліі Плятэр называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага (сфармаваны ў 1943 годзе).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 32 (769) лістапад 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 65
Гасцей: 65
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.