Пятніца, 10.05.2024, 09:19

ПЛУГ Адам

Галоўная »
Адам Плуг
ПЛУГ Адам (сапраўднае — Пяткевіч Антоні Антонавіч; 23.10.1823 года, вёска Замосце Слуцкага раёна — 02.11.1903 года) — польскі і беларускі пісьменнік. Скончыў Слуцкую гімназію (1842), вучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1845 — 1846). 3 1831 года жыў у вёсцы Жукаў Барок на Стаўбцоўшчыне, дзе ў 1840 годзе пазнаёміўся і пасябраваў з Уладзіславам Сыракомлем. У 1856 годзе ў Мінску сустракаўся з Віцэнтам Дуніным-Марцінкевічам і іншымі беларускімі літаратарамі. За антыцарысцкую грамадска-палітычную дзейнасць знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры (1864 — 1866). 3 1874 года ў Варшаве, член многіх дабрачынных, навуковых і літаратурных таварыстваў, камітэтаў, адзін з арганізатараў беларускага літаратурна-асветніцкага гуртка.

У 1879 — 1890 гады рэдактар часопіса «Klosy» («Каласы»), у якім друкаваў шмат матэрыялаў пра Беларусь. У 1891 — 1903 гады галоўны рэдактар «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі».

Большасць яго літаратурных твораў тэматычна і праблемна звязаная з Беларуссю. Ha беларускіх паданнях і ўражаннях маладосці заснаваныя вершаваныя гутаркі «Жукаў Барок» (1849), «Родная песенька» (1856), «Сарока» (1867) і іншыя. У аповесцях «Споведзь» (1848), «Дзетабойца» (1850), «Нянька» (1857), «Дух і кроў» (1859), «Афіцыяліст» (1866 — 1867) і іншых апісваў беларускія краявіды, асвятляў грамадскія стасункі, высмейваў забабоннасць шляхты, асуджаў прыгоннікаў, ідэалізаваў сялянства. У зборніку «Калоссе з роднай нівы» (1856) шырока выкарыстаў беларускі фальклор. 3 чатырох апавяданняў і адной легенды, напісаных у 1849 годзе на беларускай мове, захавалася толькі апавяданне «Кручаная баба» (апублікавана ў 1918 годзе), у аснову якога пакладзены вясковы побытавы анекдот. Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культурнае жыццё Беларусі («Некалькі ўражанняў з падарожжа на Літву», 1858 год; «Уладзіслаў Сыракомля», 1862 год; «Манюшка ў Мінску», 1896 год; інш.), вершаваных прысвячэнняў Віцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Уладзіславу Сыракомлю. Адзін з першых пераклаў на польскую мову творы Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча («Верш Навума Прыгаворкі»), Г.Гейнэ, В.Гюго, А.Мюсэ, A.Пушкіна, У.Шэкспіра. Творы Адама Плуга друкаваліся ў Мінску (у зборніку «Голас з Літвы», 1859). Сумесна з B.Каратынскім падрыхтаваў выданне «Выбранай паэзіі» Уладзіслава Сыракомлі (тамы 1-5,1890 год).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 30 (767) лістапад 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.