ПРАВОЖСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПРАВОЖСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Правожа Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў 19 стагоддзі з цэглы як сакральна-мемарыяльная.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана востравугольным пірамідальным чатырохгранным абеліскам (сплошчаны, быў атынкаваны) на нізкім пастаменце.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|