ПРЫДЗЕЛ — у праваслаўным храме невялікая бесстаўповая прыбудова з паўднёвага ці паўночнага боку фасада або спецыяльна вылучаная частка асноўнага будынка, якая мае дадатковы
алтар (асвечаны ў імя святога ці свята, адрознага ад таго, у чыё імя асвечаны галоўны алтар храма) для асобных богаслужэнняў.