Субота, 27.07.2024, 10:08

ПРЫГОННЫ ТЭАТР

Галоўная »
ПРЫГОННЫ ТЭАТР — від прыватнага дваранскага тэатра. Існавалі ў Беларусі ў XVIII — першай палове XIX стагоддзя. Дзейнічалі ў прыватнаўласніцкіх гарадах, замках і сядзібах у спецыяльных тэатральных памяшканнях ці залах палацаў, ратушах і іншых. Тэатральныя трупы складаліся з прыгонных сялянаў; часам у спектаклях выступалі вялікасвецкія аматары і прафесійныя акцёры; іншы раз прыгонныя артысты ўдзельнічалі ў паказах прыватных прафесійных тэатраў.

Вядомыя прыгонныя тэатры: Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, тэатр Бжазоўскага ў Матэвушах (пачатак XIX стагоддзя), Ружанскі тэатр Сапегаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Чарнышова тэатры, Тышкевічавы тэатры. Значную ролю ў гісторыі беларускага, польскага і расійскага мастацтва адыгралі прыгонныя тэатры Радзівілаў (Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слуцкі тэатр Радзівілаў) і Шклоўскі тэатр Зорыча, якія мелі балетна-оперна-драматычныя трупы, вялікія аркестры і капэлы, тэатральныя будынкі з добра абсталяванай сцэнай і развітай машынерыяй. У тэатрах працавалі вядомыя тагачасныя кампазітары і балетмайстры, існавалі школы, у якіх рыхтавалі для тэатраў артыстаў (Гродзенская тэатральная школа Тызенгаўза, Слонімская балетная школа, Нясвіжская балетная школа, Слуцкая балетная школа).

У рэпертуары былі оперы і балеты еўрапейскіх і расійскіх кампазітараў, перакладная і арыгінальная драматургія (камедыі Францішка Ўршуля Радзівіл, перакладзеныя ёю на польскую мову п'есы Мальера).

Своеасаблівай тэатральнай з'явай быў у пачатку XIX стагоддзя прыгонны цырк Оштарпа ў Дукоры.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 44 (817) лістапад 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.