Субота, 27.07.2024, 02:25

ПРЫКАЗКА

Галоўная »
ПРЫКАЗКА — жанр народнай паэтычнай творчасці; кароткі, лагічна і граматычна завершаны афарыстычны выраз, які адлюстроўвае шматвяковы жыццёвы вопыт і мудрасць народа часцей за ўсё ў мастацка-вобразнай форме і ўжываецца пераважна ў пераносным значэнні.

Тэматычна прыказкі вельмі разнастайныя. У іх адлюстраваліся жыццё і сямейны побыт чалавека, ацэнка яго маральных якасцяў, трапныя назіранні, a таксама разважанні і павучанні. Генетычна да прыказак вельмі блізкія прымаўкі.

Паводле сваёй структуры прыказкі звычайна двухчленныя, нярэдка рыфмаваныя, мова іх багатая на метафары, параўнанні, эпітэты, алегорыі і іншыя выяўленчыя сродкі: «Так і жылі раней: хто хлусіць, той вып'е і закусіць, а хто праўду скажа, той і так спаць ляжа»; «Як пасцелешся, так і наспішся»; «Пакуль з багатага пух, то з беднага дух»; «Хто працуе, той святкуе»; «Ад навукі галава не баліць, ад работы рукі не сохнуць» і іншыя. Лаканічнасць і трапнасць думкі, мастацкая выразнасць абумоўліваюць шырокае бытаванне прыказак у жывой гутарковай мове, у творах мастацкай літаратуры. Часам у пэўным рэгіёне прыказка можа адрознівацца ад агульназафіксаванай — словам, формаю слова ці іншым.

Беларускія прыказкі збіралі і збіраюць Iван Насовіч, Павел Шпілеўскі, Уладзімір Дабравольскі, Яўген Ляцкі, Фёдар Янкоўскі, Рыгор Барадулін, Сяргей Панізьнік і іншыя.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 1 (822) студзень 2021 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 23
Гасцей: 23
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.