Субота, 27.07.2024, 02:28

ПРЫЗБА

Галоўная »
ПРЫЗБА — насып уздоўж ніжняй часткі зруба хаты для засцярогі яго ад вільгаці і для ўцяплення памяшкання.

Найбольш простая прызба — прысыпка зямлёй ці пяском двух ніжніх вянцоў. Больш дасканалая і пашыраная — з калкоў, убітых у зямлю на адлегласці 35—40 см ад сцяны і пераплеценых лазой або бярозавымі пруткамі, ці з укапаных слупкоў, за якія закладвалі тонкае бярвенне, дошкі, гарбылі. Вядомыя прызбы і з укапаных слупоў з пазамі, у якія закладвалі бярвенне, дылі. Прызбы былі невысокімі, зрэдку іх насыпалі да акна. Прызбы засыпалі зямлёй, часцей пяском, кастрыцай.

У наш час будынкі ставяцца на падмурку, фундаменце і прызбы не робяцца.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 48 (821) снежань 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.