ВАРШТАТ ТКАЦКІ – 1) механiчны ткацкi стан, які выкарыстоўваўся ў месцах развiцця саматужных промыслаў, а таксама ў ткацкiх школах-майстэрнях, пашыраных на Беларусi ў 2-й палове 19 ст.
2) Удасканалены ткацкі стан для красён, аснашчаны дэталямі механiчнага ткацкага стана: зубчатымі коламi на навоях, дадатковым навоям для гатовай тканіны i iнш. Быў распаўсюджаны па ўсёй Беларусi. Часам варштатам называлi звычайныя
кросны.