Субота, 04.05.2024, 08:22

ВЕЯЛКА ФАБРЫЧНАЯ, aрфа

Галоўная »
ВЕЯЛКА ФАБРЫЧНАЯ, aрфа – машына з ручным прыводам для веяння абмалочанага збожжа. З 1820-х г. выкарыстоўвалася ў памешчыцкіх гаспадарках Беларусі, у сялян асноўнымі лрыладамі веяння былі веялка ручная, рэшата, граблі і венік. Толькі ў 2-й палове 19 ст. заможныя сяляне пачалі ачышчаць зерне машынамі. Найбольш вядомыя ў той час веялкі-сарціроўкі «Трыумф», Эверта і Бекера. Рабілі веялкі і на Беларусі. У 1912 г. у Магілёўскай губерні зроблена 23, у Мінскай — 214, Віцебскай — 400, Гродзенскай — 28 веялак. Сяляне часцей набывалі іх у мясцовых майстроў, a то і самі рабілі (млінкі, ветрадуйкі, ветрагонкі, вятранкі). Звычайна яны куплялі рашоты, сіты і шасцярэнькі, а драўляныя часткі майстравалі самі. У 1910 г. у беларускіх губернях было 41,8 тыс. веялак, з іх 20,9 тыс. ў сялянскіх і 20,9 тыс. ў памешчыцкіх і іншых прыватнаўласніцкіх гаспадарках. У Віцебскай губерні было 13,3 тыс. веялак, у Мінскай — 11,9 тыс., Віленскай — 7,1 тыс., Магілёўскай — 5,9 тыс., Гродзенскай — 3,6 тыс.

Складалася веялка фабрычная з каўша для зерня, вентылятара, перагародкі для пазадкаў і нахіленай сеткі, па якой скочвалася адборнае зерне. Змяняючы становішча раздзяляльніка і хуткасць руху вентылятара, можна было атрымаць адборнае зерне без прымесяў. Зерне ў коўш засыпалі ўручную. З каўша праз верх валіка яно падавалася на нахіленую скатную дошку, з якой пападала ў сустрэчны паветраны паток. Лёгкія часцінкі выносіліся далей да вентылятара, цяжэйшыя клаліся бліжэй. Там былі прымацаваны два шчыткі. Лёгкая мякіна выносілася за знешні шчыток, а ў прамежак паміж шчыткамі клалася легкаважнае зерне. Паміж вентылярамі і ўнутраным шчытком сыпалася найбольш цяжкае зерне, што праходзіла далейшую апрацоўку на рэшатах. На верхнім рэшаце аддзяляліся буйныя прымесі, асноўная маса зерня правальвалася праз адтуліны і трапляла на другое рэшата. Адборнае зерне скочвалася з яго, а дробнае, насенне пустазелля і пясок правальваліся пад машыну. За дзень ачышчалі 5 — 8 т зерня. Веялкі фабрычныя карысталіся да 1950-х г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.