ВЕРАЦЯНО – прылада для ручнога прадзення
лёну,
воўны, пянькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней — конусападобная палачка даўжынёй 20 — 30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай.
Верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных верацёнах дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы-паглыбленні.