Субота, 19.05.2012, 07:57

ВЕРБНІЦА


ВЕРБНІЦА – апошняя нядзеля перад вялікаднём. У некаторых мясцовасцях пашырана назва вербная нядзеля. На вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень сцябалі адзін аднаго (дзяўчына, сцябаючы незнаёмага хлопца, пыталася ў яго імя, жадаючы даведацца пра імя свайго будучага мужа).

Асвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце: ёю выганялі на першы выпас жывёлу; існавала павер'е, што, з'еўшы 9 пупышак, можна засцерагчыся ад зубнога болю і ліхаманкі. Аздобленыя каляровымі засушанымі кветкамі, травамі, каласкамі, мохам галінкі вярбы («пальмы віленскія») імітавалі пальмы, з якімі народ сустракаў Хрыста пры яго ўездзе ў Іерусалім (гэта хрысціянскае свята было прымеркавана да вербніцы). «Пальмамі віленскімі» ўпрыгожвалі дом, а таксама клалі іх на магілы блізкіх людзей. Паводле народных назіранняў маразы-вербічы на перадвелікодным тыдні неабходны менавіта ў гэты час, каб не было больш позніх маразоў, якія могуць пашкодзіць сяўбе і ўсходам яравой збажыны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.