Субота, 19.05.2012, 07:57

ВЕРХАЎЛЯНСКАЕ СВЯЦІЛІШЧА, Верхаўляны


ВЕРХАЎЛЯНСКАЕ СВЯЦІЛІШЧА, Верхаўляны – этнаграфічны аб'ект і, верагодна, помнік язычніцкага культу каля в.Верхаўляны Бераставіцкага раёна. Аналагічны свяцілішчам, выяўленым на Смаленшчыне і ў Паўночнай Вукавіне (служылі месцамі маленняў, ахвярапрынашэнняў і адначасова грамадскімі цэнтрамі акругі).

Уяўляе сабой узгорак з круглай пляцоўкай (дыяметрам каля 7 м), акружанай ровам (глыбіня 1,5 — 2 м) і валам (вышыня 3 — 7 м), уваход з захаду. Пры раскопках у рове выяўлена каменная выбрукоўка, перакрытая культурным пластам з касцямі жывёл і вуголлем, пад ёй — ранняя кераміка (зробленая на ганчарным крузе), што дазваляе аднесці помнік да эпохі Старажытнай Русі. На пляцоўцы (на глыбіні каля 0,2 м) таксама выяўлена вуголле і абломкі ранняй керамікі. Магчыма, на пляцоўцы ў старажытнасці размяшчаўся ідал або ахвярнік, роў таксама меў рытуальнае значэнне — тут гарэлі вогнішчы. Помнік адкрыты Ф.П.Пакроўскім у канцы 19 ст., раскопкі вёў Э.М.Зайкоўскі ў 1986 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.