Нядзеля, 28.04.2024, 18:34

ВЕРХНЕДНЯПРОЎСКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
ВЕРХНЕДНЯПРОЎСКАЯ КУЛЬТУРА – археалагічная культура неалітычных плямён, якія ў канцы 5-га — 3-м тысячагоддзі да н.э. насялялі тэрыторыю Паўднёвы-Усход Беларусі ў басейне Дняпра па паўночны усход ад вусцяў Бярэзіны і Іпуці. Насельніцтва займалася палясаннем, збіральніцтвам і рыбалоўствам.

Паселішчы плошчай ад 50 да 10 000 м² размяшчаліся на дзюнных узгорках або на краі надпоймавых тэрас. На паселішчах знойдзены прылады працы з крэменю, сярод іх — скрабкі, разцы, сякеры, наканечнікі стрэл, нажы, праколкі і інш. Жытлы драўляныя, наземныя, на 0,2 — 0,8 м заглыбленыя ў зямлю, авальнай або круглай формы, сярэдні памер 3,5 х 3 м, будаваліся звычайна па адной лініі. У цэнтры іх знаходзіліся агнішчы, ямы-пограбы глыбінёй да 1 м. Каля жытлаў размяшчаліся гаспадарчыя ямы, агнішчы, месцы апрацоўкі крэменю і вырабу керамічнага посуду. На раннім этапе выраблялі таўстасценны вастрадонны посуд з прамым венчыкам (у гліну дабаўлялі раслінныя дамешкі і тоўчаны кварц). Часам усю паверхню пасудзін упрыгожвалі арнаментам у выглядзе глыбокіх прадаўгаватых ямак або глыбокіх адбіткаў буйнога грэбеня, размешчаных радамі ці ў шахматным парадку. Пазней паявіліся шыракагорлыя пасудзіны вышынёй да 0,5 м, дыяметрам да 0,4 м з вострым, радзей круглым дном. Побач з прадаўгаватымі, пукатымі з адагнутымі венчыкамі вырабляліся прамасценныя і невысокія акруглыя пасудзіны вышынёй да 0,1 — 0,15 м, дыяметрам да 0,25 м. У гліну дабаўлялі пясок, дробны кварц, радзей раслінныя рэшткі. Унутраную паверхню часта загладжвалі зубчастым штампам.

Характэрная асаблівасць верхнедняпроўскай культуры — наяўнасць у некаторых пасудзін (магчыма, рытуальных) арнаментацыі на ўнутранай паверхні днішчаў і венчыкаў. Асноўнымі элементамі арнаменту былі адбіткі грабеньчатага штампа, разнастайныя ўмяціны (акруглыя, прадаўгаватыя, трохвугольныя, серна-, ромбападобныя і іншыя ямкі), лапчастыя наколы, нарэзкі, насечкі і інш., якія ўтваралі дыяганальныя, гарызантальныя, зігзагападобныя рады, вертыкальныя кампазіцыі, паясы з павернутых вяршыняй уніз трохвугольнікаў, ромбаў і інш. Часам пад венчыкам упрыгожвалі адбіткам шнура або сістэмай гарызантальных паясоў, утвораных дробнымі наколамі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.