ВІДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночнай ускраіне гарадскога пасёлка Відзы
Браслаўскага раёна
Віцебскай вобласці. Пастаўлена ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Вырашана ў канструктывісцкім геаметрызаваным стылі ў выглядзе чатырохслуповай шатровай навісі на квадратным п'едэстале. Пад сенню збудавання пастаўлена скульптура Хрыста.