ВЯЛІКАСТРАЧСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ВОЙЦЕХАГалоўная »
ВЯЛІКАСТРАЧСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ВОЙЦЕХА размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Вялікая Страча Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Учынена ў былым грамадзянскім цагляным будынку ў канцы 20 ст.
Прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Цэнтр франтальнага фасада вылучаны двухгранным парталам з прамавугольным уваходным праёмам. Фасад рытмічна расчлянёны квадратнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|