ВЯРЭЙКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВЯРЭЙКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Вярэйкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохгранную апсіду, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы і над фасадам завершаны чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Да фасада далучаны нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны двума парамі прамавугольных аконных праёмаў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|