Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Нядзеля, 08.09.2024, 19:20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ВАЎКАВЫСКГалоўная »ВАЎКАВЫСК – горад, цэнтр аднайменнага раёна за 98 км ад абласнога Гродна. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Бераставіцу, Свіслач і аўтадарог на Масты, Слонім, Ружаны, Бераставіцу. На канец XX ст. было каля 50 тысяч жыхароў. Герб горада Сцяг горада Першыя паселішчы ў Ваўкавыску пазначаюцца XI ст. (гарадзішча Муравельнік, дзядзінцы Шведская гара і Замчышча (вакольны горад). Летапісны Волковыеск пазначаны ў дакументах за 1252 г., калі быў ужо цэнтрам Ваўкавыскага княства, спрыяў Навагародку ва ўтварэнні ВКЛ, за што зведаў нямала спусташальных нападаў князёў Галіччыны і Валыні. У 1386 г. вялікі князь ВКЛ Ягайла прыняў тут карону караля Польшчы. З XV ст. цэнтр староства, з XVI – павета. У 1921 – 1939 гг. у складзе Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства. З 1940-га цэнтр раёна. Касцёл Святога Вацлава У акупацыю 1941 – 1944 гг. знішчана больш чым 29 тысяч чалавек. Памятны знак Развіта машынабудаванне і харчовая прамысловасць. З архітэктуры ёсць помнікі XIX ст.: Вацлаваўскі касцёл, Мікалаеўская царква, сядзібны дом і інш. Царква Святога Мікалая Сумесна з землямі Бераставіцкага, Свіслацкага, Зэльвенскага раёнаў на мяжы з Нёманскім, Слонімскім і Гродзенскім узвышшамі знаходзіцца Ваўкавыскае плошчай 3,2 тыс.км² (найвышэйшы пункт 242 м над узроўнем мора). Музей Рэльеф узгорыста-увалісты з рачнымі далінамі. Карысныя выкапні: цэментныя і лёгкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, мел. Працуе ваенна-гістарычны музей імя П.Баграціёна. |
|