ВЯРЭНЬКА — 1) каробка, плеценая з лубу, бяросты, лазы. Лакальныя назвы вярэня, шэнька. Мела розную форму (круглая, авальная, прадаўгаватая), з адной ці дзвюма ручкамі, з глыбокім вечкам і без вечка. Прызначалася для пераноскі прадуктаў і гародніны.
Вярэнькі
2) Ганчарны выраб; маленькая гліняная місачка з увагнутымі беражкамі для кармлення дзяцей.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.