ВЯРСТА — 1) даўняя адзінка вымярэння даўжыні (адлегласці) у сістэме мер
Вялікага княства Літоўскага, роўная прыблізна 1554,6 м. На Беларусі ўжываліся дзве вярсты — вярста = 798 сажняў і вярста вялікая = 1000, а ў 19 — пачатку 20 ст.— руская вярста, роўная 1052 м.
2) Дарожны (верставы) слуп, што адзначаў гэту меру.