Субота, 19.05.2012, 08:16

ВЫЦІРНЯЦКІ ГАЎРЫДНІК, ліберскі гаўрыднік, афінскі (афеньскі) гаўрыднік


ВЫЦІРНЯЦКІ ГАЎРЫДНІК, ліберскі гаўрыднік, афінскі (афеньскі) гаўрыднікi — умоўная мова так званых лабараў — зборшчыкаў ахвяраванняў на будаўніцтва храмаў. Ёсць звесткі, што сабранае ішло на харчаванне лабараў і членаў іх сямей (а ў багатых — прадукты скормлівалі жывёле). Бытаваў выцірняцкі гаўрыднік у мястэчку Іванава Кобрынскага павета. На думку Е.Р.Раманава, які запісваў выцірняцкі гаўрыднік у канцы 19 ст., носьбіты бралі пачатак ад грэчаскіх і афонскіх манахаў, якія з падзеннем Візантыі наваднілі землі ўсходніх славян для збору ахвяраванняў на храмы і манастыры.

Лексіка выцірняцкага гаўрыдніка паводле паходжання ўключала вузкія дыялектызмы (тыпу «трусня» — мука, «стэпра» — печ, «сиверка» — восень), агульнаўжывальныя словы, спецыяльна зацемненыя ўстаўкамі «ша-» («шалото» — балота, «нешалеко»—недалёка), «-имн» («тонкимный» — тонкі, «товстимный» — тоўсты), запазычанні з іншых моў (з грэч. «хлюса» — царква, «клевый» — добры; з цыганскай «пяндж» — пяць, з ідыш «мэхер» — нож).

У лексічных і словаўтваральных адносінах выцірняцкі гаўрыднік блізкі да семежаўскіх жабракоў мовы, ад якой адрозніваецца месцам націску ў слове, у галіне фанетыкі — асаблівасцямі заходне-палескіх гаворак, блізкіх да ўкраінскіх: мяккім «р» [параўн., «трэпез» (сем.) і «трепез» (В. г.) — стол], «і» на месцы «о», «е» ў новазакрытых складах [параўн., «бетак» (сем.) и «битак» (В. г.) — так], цвёрдымі губнымі і пярэднеязычнымі зычнымі [параўн., «мируля» (сем.) і «мыруля» (В. г.) — тыдзень].

Выцірняцкі гаўрыднік блізкі да ўмоўнай мовы польскіх арыштантаў (параўн. «дэлька» idelka — вада). Граматычны лад — беларускі (напрыклад, «Пнаймо олывко кирити» — хадзём піць піва).

Фальклорных твораў на выцірняцкім гаўрыдніку не зафіксавана.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.