Субота, 27.07.2024, 03:28

ЗАНЬКА Валянціна Васільеўна

Галоўная »
ЗАНЬКА Валянціна Васільеўна нарадзілася 15 мая 1969 года ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. З народнай творчасццю была знаёма яшчэ з дзяцінства — займалася ў розных гуртках пры Доме піянераў і школьнікаў, не раз удзельнічала ў выставах па вышыўцы, аплікацыі з розных матэрыялаў (палатно, бераста, саломка). У 1988 годзе скончыла Брэсцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №26 імя Д.М. Карбышава па спецыяльнасці «Кравец жаночага і дзіцячага адзення». Пасля заканчэння якога працавала на камбінаце бытавога абслугоўвання насельніцтва ў горадзе Ганцавічы.


У 1996 годзе перайшла на працу ў адзел культуры Ганцавіцкага райвыканкама майстрам-метадыстам Дома народнай творчасці вёскі Ганцавічы, які толькі пачаў сваю дзейнасць. З цягам часу асвоіла тэхніку і традыцыі саломапляцення. Дэталёвае знаёмства і непаўторная прыгажосць вырабаў з саломкі, сталі для Валянціны Васільеўны не проста захапленнем, а часткаю жыцця.

З 2004 года была пераведзена на пасаду загадчыка Дома народнай творчасці, дзе вядзецца вялікая даследчая работа па зберажэнню традыцыйнай культуры рэгіёна, яго старадаўніх промыслаў, рамёстваў і абрадаў. За гады работы напрацавала багаты матэрыял па традыцыйным саломапляценні. Распрацавала і ўкараніла ў работу ўстановы праграму дзіцячых заняткаў па саломапляценню, стварыла гурток, у якім перадае свае майстэрства дзецям — ад нарыхтоўкі неабходнага матэрыяла сваімі рукамі да стварэння творчых работ.

Вядзе актыўную выставачную дзейнасць. На высокім мастацкім узроўні прадстаўляе Ганцавіцкі раён на розных мерапрыемствах, неаднаразова прымала ўдзел у шматлікіх фестывалях і выставах міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 44
Гасцей: 44
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.