Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Чацвер, 19.09.2024, 23:42 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ГАНЦАВІЧЫ (вёска)Галоўная »ГАНЦАВІЧЫ (Ганцевичи - русс.) — вёска ў складзе Любашаўскага с/с, за 3 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 369 двароў, 919 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 881 жыхар. У ХІХ — пачатку ХХ ст. вёска Круговіцкай воласці і Круговіцкага праваслаўнага прыхода Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1857 г. 250 жыхароў, ва ўладанні памешчыкаў Чапскіх, якім належаў і маёнтак непадалёку ад вёскі. Развіццю вёскі і росту яе насельніцтва садзейнічала адкрыццё ў 1884 г. руху чыгуначнай лініі Лунінец — Вільня. Чыгунка пралягла праз вёску, за 3 км на поўнач ад яе была заснавана чыгуначная станцыя Ганцавічы. Паводле перапісу 1897 г. у вёсцы 633 жыхары. Уезд у населены пункт з боку вёскі Люсіна У 1909 г. 108 двароў, 638 жыхароў; у маёнтку Ганцавічы — 1 гаспадарка, 12 жыхароў. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіраваны германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з жніўня 1920 г. — польскімі войскамі (у пачатку 1919 і ў ліпені — жніўні 1920 была адноўлена савецкая ўлада). З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 118 дамоў, 606 жыхароў (у тым ліку 558 праваслаўных, 48 католікаў, 553 беларусы, 52 палякі). З 1939 г. ў БССР. У 1940 г. 182 двары, 1305 жыхароў, працавала школа. З 15.01.1940 г. вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр Ганцавіцкага с/с. У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана гітлераўцамі; у барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941 — 45 гг. загінулі 35 землякоў. З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 16.07.1954 г. ў Любашаўскім с/с. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. У 1970 г. 1280 жыхароў. Гандллёвы цэнтр Магазін Праўленне ААТ "Бярозавец" У Ганцавічах дзейнічаюць ветэрынарны пункт, пральня, магазін, гандлёвы цэнтр, бібліятэка, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, чыгуначны паўстанак Рассвет на лініі Лунінец — Баранавічы. Сярэдняя школа У цэнтры вёскі ў 1973 г. ўстаноўлены помнік — скульптуры воіна і партызанкі на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Магіла Віктара Ільіча Сідарэвіча Комплексны прыёмны пункт КБА, пошта Фельчарска-акушэрскі пункт
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|