Субота, 27.07.2024, 03:01

ЗАСЛОНАВА К.С. МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ЗАСЛОНАВА К.С. МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЕЙ, Мемарыяльны музей Героя Савецкага Саюза К.С.Зaслонава адкрыты ў жніўні 1948 г. у горадзе Орша, з 1994 г. філіял Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Экспазіцыя размешчана ў 5 залах агульнай плошчай 348 м². Дзейнічае выставачная зала. Музей створаны з мэтай захавання памяці пра жыццё і дзейнасць легендарнага партызанскага камбрыга ў гады Вялікай Айчыннай вайны К.С.Заслонава. Прадстаўлены фотаздымкі і дакументальныя матэрыялы пра дзіцячыя і юнацкія гады К.С.Заслонава, працоўную дзейнасць у даваенны перыяд, падпольную і дыверсійную работу на Аршанскім чыгуначным вузле, арганізацыю партызанскага атрада і брыгады. Дэманструюцца асабістыя рэчы, узнагароды, вытрымкі з дзённіка, успаміны яго паплечнікаў, іншыя матэрыялы і экспанаты. Зберагаюцца таксама матэрыялы пра дзейнасць Аршанскага падпольнага райкома КП(б)Б, пра партызан-заслонаўцаў і аршанскіх падпольшчыкаў (у т.л. макеты партызанскіх зямлянак, абсталяванне партызанскай друкарні, зброя, амуніцыя, падпольныя газеты, лістоўкі і баявыя лісткі, асабістыя рэчы, дзённікі і лісты народных мсціўцаў), пра вызваленне Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод твораў жывапісу і скульптуры — макет апошняга бою К.С.Заслонава (мастак А.Салаўёў), праекты помнікаў бюст К.С.Заслонава (скульптар С.Вакар).

З канца 2004 г. вядзецца збор прадметаў музейнага значэння для стварэння экспазіцыі, прысвечанай воінам-землякам, якія загінулі на вайне ў Афганістане.

Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.
Аўтар: І.У.Ліпінская

Адрас: 211391, г.Орша, вул.Малакова, 9
Тэлефон: +375 (216) 202-633
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.