ЗАТОР –
бандарны інструмент для нарэзкі ў бандарных ці даўбёжных пасудзінах утор (пазоў, у якія ўстаўлялася днішча). У некаторых мясцовасцях пашыраны назвы ўторыч, закрой, прудавік.
Знешне нагадваў 3 — 5-зубовую пілку з драўлянай ручкай, на якую быў насаджаны хамуток (для рэгулявання ўторнага паза). Форма затора мела лакальныя асаблівасці.