Субота, 27.07.2024, 03:10

“ЗАВІВАННЕ БАРАДЫ”

Галоўная »
"ЗАВІВАННЕ БАРАДЫ" – старажытны ўсходнеславянскі абрад, які спраўляўся ў канцы жніва.

Жнеі пакідалі некалькі нязжатых каласоў, вырывалі ў гэтым месцы траву, клалі туды кавалачак хлеба з соллю, надломлівалі нязжатыя сцябліны, скручвалі іх з хлебам і ахіналі на зямлю. Паводле даўняга павер'я, гэта трэба было рабіць для зерневых духаў, якія павінны быць удзячныя і паспрыяць ураджаю на наступны год. Зерневага духа ўяўлялі ў выглядзе казла, таму пакінутую збажыну называлі «барадой казла».

Абрад суправаджаўся прымаўкамі і дажынкавымі песнямі, якія мелі вясёлы характар.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.