Субота, 27.07.2024, 03:28

АБРАД

Галоўная »
АБРАД (духоўнае жыццё). З сівой даўніны сімвалічныя адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў адпаведную пару года і жыццёвай сітуацыі. Адтуль – калядаванне, масленіца, шчадраванне, валачобніцтва, купалле, дзяды, радаўніца, май і інш.

Адметная рыса старажытных беларускіх народных абрадаў – цесная повязь побытава-працоўнага, язычніцкага і хрысціянскага. Апошняе ўзмацнялася царквой, каб надаць усяму рэлігійны змест (радзіны, вяселле, пахаванне), хоць на вясёлых абрадах па-ранейшаму выяўляліся нацыянальная каларытнасць у песнях, танцах, карагодах, замовах, тэатралізаваных сцэнах (батлейка, народная драма, скамарохі, вечарынкі). Але паступова многія абрады пачалі забывацца, некаторыя з іх засталіся толькі ў вёсках як гульні і забавы.

У савецкі час узніклі новыя закліканыя на змаганне "з рэлігійнымі і іншымі перажыткамі", на "ўслаўленне новага ладу жыцця".

У апошні час некаторыя традыцыйныя абрады аднаўляюцца, але ўжо ў асучасненай форме (на святах і ў святочныя дні).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.