Субота, 04.05.2024, 07:23

ЖЛОБ

Галоўная »
ЖЛОБ – тып беларускага народнага лялечнага тэатра батлейка. Быў пашыраны ў асноўным на Віцебшчыне ў 17 – пачатку 19 ст. Спалучаў статычную лялечную панараму з рухомым тэатрам ценяў. Паказы звычайна былі звязаны з рэлігійным святам нараджэння Хрыста і адбываліся у час каляд (жлобам на Віцебшчыне называлі яслі для кармлення жывёлы; паводле рэлігійнага міфа, Хрыстос у час пакланення вешчуноў ляжаў у яслях).

жлоб
Віцебскі жлоб: 1 - агульны выгляд, 2 - канструкцыйныя вяртушкі

Знешне жлоб нагадваў макет 2-яруснай 3 – купальнай царквы. Ніжні ярус меў 3 нішы-аддзяленні. У сярэдняй (кампазіцыя з нерухомых лялек – сцэна "Пакланенне вешчуноў"), якая мела шкляныя дзверцы, у час паказу запальвалі свечку і статычная лялечная мізансцэна адлюстроўвалася на задняй люстраной сценцы. Аддзяленні, дзе адбывалася дзеянне (верхні ярус і бакавыя нішы ніжняга), заклейваліся прамасленай паперай – экранамі, за якімі ставілі вяртушкі (рухала іх цяпло ад запаленай свечкі або батлейшчык). У ніжняй частцы яе замацоўваліся плоскія, выразаныя з бляхі або картону, фігуркі персанажаў, якія ад святла запаленай свечкі давалі на экране адбітак рухомых ценяў-сілуэтаў.

Дзею каменціраваў сам батлейшчык або суправаджалі адпаведныя надпісы. У жлобе выконваліся сцэны "Уцёкі ў Егіпет", "Паход цара Ірада", "Падарожжа вешчуноў у Іерусалім". Паказы суправаджаліся спяваннем псалмоў і кантаў.

Аўтар: М.А.Каладзінскі
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.