Субота, 19.05.2012, 08:21

ЖЛУКТА


ЖЛУКТА – бандарная пасудзіна для запарвання бялізны. Была кадзепадобнай формы, прыкладна да 1 м у вышыню, звычайна на трох ножках (даўжэйшыя клёпкі). Бялізну ў ёй акуратна складвалі, перасыпаючы попелам (найлепшым лічыўся попел з бярозавых дроў), потым залівалі кіпенем. Праз пэўны час ваду спускалі праз спецыяльную адтуліну ў днішчы, а бялізну паласкалі ў свежай халоднай вадзе ў ночвах альбо ў балеі. Даўней, яшчэ і на пачатку XX ст., у асобных мясцінах выкарыстоўвалі архаічны від жлукты – кадаўб, утвораны са ствала дрэва, часамі без днішча(ставілі яго ў цэбар ці кадку). У некаторых рэгіёнах Беларусі жлукта ўжывалася і пасля другой паловы XX ст., да шырокага ўкаранення пральных машын.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.