ЖЫТАРУДЗЬСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЖЫТАРУДЗЬСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Жытарудзь Гродзенскага раёна каля шашы Індура—Адэльск. Пастаўлена ў першай палавіне 20 ст.
Твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохгранным абеліскам на нізкім чатырохгранным пастаменце. Над пірамідальным верхам устаноўлены бетонны крыж з металічным укрыжаваннем.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|