Панядзелак, 29.04.2024, 02:03

ЗІМОВЫ НЕВАД

Галоўная »
ЗІМОВЫ НЕВАД – традыцыйная рыбалоўная снасць для падлёднай лоўлі рыбы на азёрах. Самы вялікі з усіх тыпаў невадоў (даўжыня крыла да 200 м, матні — 30 м). Неваднае палатно вязалі з канапляных нітак.

У лоўлі зімовым невадам удзельнічала 15 — 40 і болей чалавек. Спачатку пешнямі прабівалі сістэму палонак: вялікую (падача) для ўтаплення невада; 2 рады невялікіх — для прагону жэрдак (хохлаў) з неваднымі вяроўкамі (кадоламі) пры дапамозе крукоў і сашыл і яшчэ адну вялікую для выцягвання невада на лёд. Каб працягнуць зімовы невад пад лёдам, выкарыстоўвалі спецыяльнае прыстасаванне — бабу. Рыбу з невадных крылаў выбіралі рукамі, з матні вычэрпвалі падсакай.

Зімовыя невады былі пашыраны на тэрыторыі сучаснай Віцебскай, паўночным захадзе Мінскай і поўначы Гродзенскай абласцей. Паазерскія рыбакі выязджалі рыбачыць зімовым невадам на азёры Палесся і па-за межы беларускіх губерняў. На Віцебшчыне зімовыя невады называлі часам асташамі (ад г.Асташкава Цвярской губерні, адкуль, магчыма, ён быў завезены на Беларусь).

У наш час зімовы невад выкарыстоўваюць у прамысловым рыбалоўстве; яго вырабляюць з сінтэтычных матэрыялаў, пры эксплуатацыі ўжываюцца механізмы.

Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Аўтар: I.М. Браім

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.