«ЗЯЗЮЛЯ» — традыцыйны танец-гульня. Музычны памер 3/4. Тэмп умераны. Апісаны Е.Раманавым. Удзельнікі ўтваралі два процілеглыя рады. Хлопец лавіў дзяўчыну з другога рада, потым яны мяняліся ролямі, а астатнія ўдзельнікі танцавалі ў такт песні, а пры воклічы «ку-ку!» падавалі рукі тым, хто стаяў насупраць.
У Заходняй Беларусі М.Федароўскім зафіксавана «зязюля» ў чыста танцавальнай форме, што выконвалася трыма дзяўчынамі. Музычны памер 2/4. Тэмп жвавы. Пад назвамі «Кукаўка», «Ку-ку» зафіксаваны на
Гомельшчыне.