Субота, 04.05.2024, 09:24

ЗНАХАРСТВА

Галоўная »
ЗНАХАРСТВА – вядомыя са старажытнасці спосабы лекавання, якія суправаджаліся рознымі рытуаламі. Спачатку не аддзяляліся ад народнай медыцыны, пазней жа адасобілася як лячэбная магія.

Для лекавання розных хваробаў знахар скарыстоўваў замовы, магічныя дзеянні, зёлкі. Да яго звярталіся з такімі хваробамі, як «пярэпалахі», ці «спуджанне», «порча», «суроцы» (хваробы ад ліхога вока), «падвей» (ад скразняку), «крыкса-плакса», «прыстрэк» ды інш. Звычайна знахары спецыялізаваліся на якой-небудзь адной хваробе. Некаторыя валодалі пэўнымі ведамі ў галіне народнай медыцыны, ведалі мясцовую флору, збіралі зёлкі і рабілі з іх адвары і настоі, разнастайныя мазі.

Распаўсюджванне знахарства было выклікана адсутнасцю медыцынскай дапамогі, а таксама – невуцтвам і забабонамі. Лічылася, што ў сувязі з ростам культуры і дабрабыту людзей, пашырэннем санітарнай асветы знахарства хутка знікне.

Пасля распаду СССР назіраецца ўсплёск цікавасці як да традыцыйнага беларускага знахарства, так і да экзатычных для нас рытуалаў; абвесткі можна знайсці нават у газетах, на радыё і па телебачанні. Апошнім часам пад ціскам грамадскасці прымаюцца пастановы аб забароне рэкламы знахараў, магаў, ведзьмакоў, у сувязі з чым яны рэпрэзентуюць сябе пад іншымі абліччамі (псіхалогія, сацыялогія, баўленне вольнага часу і пад.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.