 Соркіна Іна "Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст." У манаграфіі комплексна даследуюцца мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. На падставе прац айчынных і замежных аўтараў, архіўных дакументальных крыніц, картаграфічных матэрыялаў, мемуараў, перыядычнага друку аналізуюцца пытанні, звязаныя з палажэннем мястэчак у структуры населеных пунктаў Беларусі, асаблівасцямі іх функцыянiравання, сацыяльна-дэмаграфічнай, этнаканфесійнай сітуацыі, роляй гэтых паселішчаў у сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі ў азначаны перыяд. Кніга будзе цікавая і карысная для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі. |