Кніга «Святло далкай зоркі» прысвечана жыццю, творчай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, публіцыста Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864–1940 гады).
Кніга Уладзіміра Рынкевіча «Артур Бартэльс» з серыі «Графіка ХІХ стагоддзя» змяшчае ў сабе біяграфічныя звесткі пра мастака-карыкатурыста, ураджэнца Мінскай губерні, Артура Бартэльса, творчая дзейнасць якога прыпадае на другую палову ХІХ стагоддзя.
Кніга Яна Пятроўскага «Тарас Сайка. Ініцыятар і галоўны фінансавы ахвярадаўца на рэч перакладу і друку Бібліі на літоўскай мове», што была выдадзена ў 1995 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Адсканаваная частка першага тому кнігі «Wykazy osób z akt parafialnych diecezji Pińskiej do 1947 roku», якая падрыхтавана ксяндзом Вальдэмарам Вітольдам Журэкам. У ёй прадстаўлены дакументы па касцёлах ў мяcтэчку Ганцавічы і вёсцы Малькавічы.
Фрагмент путеводителя по Брестской области «От Беловежской пущи до Полесских болот», в котором рассказывается о достопримечательностях и интересных местах Ганцевичского района.
"Літаратурная карта Берасцейшчыны" – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным "моры Герадота" як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю і яе набыткі ў галіне слоўнага мастацтва. На сённяшні дзень яна не мае аналагаў у рэспубліцы. Яе старонкі знаёмяць з пісьменнікамі Берасцейшчыны і іх творчасцю, пачынаючы з сярэднявечча да сённяшняга часу, з літаратурнымі аб’яднаннямі і літаратурнымі мясцінамі, у ліку якіх дамы-музеі, мемарыяльныя дошкі, помнікі і да т. п. Нягледзячы на тое, што творчай групай выканана велізарная работа, некаторыя важныя моманты літаратурнага жыцця маглі выслізнуць з-пад увагі стваральнікаў кнігі. Улічваючы гэтую акалічнасць, рэдакцыйны савет прадугледжвае праз некалькі год перавыданне "ЛКБ" – натуральна, дапоўненае і дапрацаванае.
Соркіна Іна "Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст." У манаграфіі комплексна даследуюцца мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. На падставе прац айчынных і замежных аўтараў, архіўных дакументальных крыніц, картаграфічных матэрыялаў, мемуараў, перыядычнага друку аналізуюцца пытанні, звязаныя з палажэннем мястэчак у структуры населеных пунктаў Беларусі, асаблівасцямі іх функцыянiравання, сацыяльна-дэмаграфічнай, этнаканфесійнай сітуацыі, роляй гэтых паселішчаў у сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі ў азначаны перыяд. Кніга будзе цікавая і карысная для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Издание подготовлено на основе новых архивных материалов заведующим
Музеем боевой славы Поляковым Сергеем Ильичём и директором городского
Центра допризывной подготовки Копыл Сергеем Петровичем, и рассказывает
об истории создания и боевой деятельности Полоцкого укреплённого
района.
В книге приводятся неизвестные ранее факты из истории воинских
соединений, дислоцировавшихся в г. Полоцке и его окрестностях, и
впервые публикуются воспоминания дочери комбрига Алексея Ивановича
Зыгина, который в 1941 г. возглавлял оборону Полоцка. Издание содержит
много уникальных иллюстраций.
Авторы предприняли попытку привлечь внимание читателей к
несправедливо забытым заслугам защитников древнего Полоцка в июне–июле
1941 г.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.