Цяпер на абагрэтай ласкавым вераснёвым сонейкам ганцавіцкай зямлі ўсё так, як і належыць быць. Раённы цэнтр пасля падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства — васямнаццага па ліку — стаў утульным і прыгожым. Тут з’явіўся помнік беларускаму песняру Якубу Коласу, які чэрпаў у палескай глушы натхненне для сваіх вялікіх твораў. А да помніка вядзе Алея пісьменства, на якой адлюстраваны імёны майстроў літаратурнага слова Ганцаўшчыны. У гарадскім парку ёсць прыгожая пляцоўка з белай ратондай, дзе цяпер збіраюцца сённяшнія творцы і чытаюць вершы, выконваюць песні пад гітару. Дзіўны літаратурны куток. Такім ён убачыўся шматлікім гасцям Дня беларускага пісьменства, які на працягу некалькіх дзён праходзіў у Ганцавічах.
Аадкрываючы свята, старшыня Нацыянальнага аргка
...
Чытаць далей »