Пятніца, 26.04.2024, 14:39

Галоўная » 2010 » Снежань » 16 » Спадчына Карскага ў «лічбе»
13:33
Спадчына Карскага ў «лічбе»
Яўхім Карскі9 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя электроннага выдання «Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння». Яно ўключае біяграфічны нарыс, дакументы з 6еларускіх архіваў, артыкул галоўнага бібліёграфа НББ Л.Сільновай пра кнігазбор акадэміка, каталог кніг з аўтографамі, электронныя копіі рукапіснага інвентару кнігазбору і асобных прыжыццёвых выданняў навукоўца.

Праўнук акадэміка А.Карскі, які браў удзел у прэзентацыі, падрыхтаваў для дыска бібліяграфію навуковых працаў свайго продка і літаратуры пра яго, апісанне эпісталярнай спадчыны акадэміка. Да імпрэзы была прымеркаваная і адмысловая выстаўка, арганізатарамі якой выступілі НББ, Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва Расійскай акадэміі навук пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці і Беларускага дзяржаўнаго архіва кінафотафонадакументаў. У экспазіцыю выстаўкі ўвайшлі ўнікальныя выданні з асабістага кнігазбору акадэміка, што асобнай калекцыяй з 1922 г. зберагаецца ў бібліятэцы. Ён налічвае блізу дзвюх з паловаю тысячаў экзэмпляраў і з’яўляецца каштоўным гістарычным зборам літаратуры па славяназнаўстве. Многія кнігі маюць дарчыя надпісы, пазнакі і запісы Я.Карскага.

нашчадкі акадэміка Яўхіма Карскага
Фота з нашчадкамі акадэміка - на памяць

электроннае выданне Спадчына акадэміка Яўхіма КарскагаАсабісты архіў акадэміка зберагаецца ў Санкт-Пецярбургскім філіяле архіва Расійскай акадэміі навук, які прадставіў на выстаўку ўнікальныя дакументы, сярод якіх фотаздымкі, біяграфічныя матэрыялы, рукапіс успамінаў жонкі акадзміка С.Карскай, нататнікі за 1918-1919 гг., старонкі 1-га тома «Беларусаў» з праўкамі і ўстаўкамі аўтара, лісты беларускіх навукоўцаў і пісьменнікаў. Прадстаўленыя і раней невядомыя дакументы з беларускіх архіваў – кліравыя ведамасці са звесткамі пра бацьку акадэміка, праграмы лекцыяў акадэміка па беларускай мове і літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, дакументы аб удзеле ў падрыхтоўчай працы па стварэнні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і іншыя.
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1646 | Дабавіў: admin | Тэгі: Яўхім Карскі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Снежань 2010  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.