Панядзелак, 29.04.2024, 02:04

Галоўная » 2011 » Кастрычнік » 29 » Усе мы — сваякі!
14:57
Усе мы — сваякі!
Завічкай на Ганцаўшчыне называюць жонку брата ці сваячку. Адсюль - і назва народнага аўтэнтычнага фальклорнага гурта - "Завіца": усе ў ансамблі - сваякі і родзічы. 

Завіца, Раздзялавічы

Дзейнічае ён пры СДК вёскі Раздзялавічы. Ініцыятар стварэння "Завіцы"- Соф'я Мікалаеўна Рабцэвіч, знаўца мясцовых песень, прымавак, прыказак і абрадаў. Уся гэтая ўнікальная спадчына і стала рэпертуарам самадзейных артыстак, што добра вядомыя ўжо на Палессі.

Хата ў Соф'і Мікалаеўны - нібы этнаграфічны музей: самаробныя ручнікі, посцілкі, дыванкі - паўсюль. А якія вышываныя навалачкі на падушках! А якія непаўторна духмяныя караваі! Гэткія ж непаўторныя і песні ў "Завіцы": слухаць - не наслухацца!..

Дарэчы, усе песні гурта зафіксаваны ў фондах аўдыяі відэазапісаў райметадцэнтра аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама.
Яўген РАГІН, газета "Культура"
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 2907 | Дабавіў: admin | Тэгі: Раздзялавічы, Ганцавіцкі раён, Завіца
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.