Субота, 27.04.2024, 02:46

Галоўная » 2011 » Студзень » 20 » Выйшлі з друку дзве кнігі Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага
17:35
Выйшлі з друку дзве кнігі Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага
Александр Казимирович СержпутовскийНапрыканцы 2010 года ў выдавецтве «Вышэйшая школа» выйшлі дзве кнігі нашага славутага земляка-вучонага — фалькларыста, этнографа, мовазанаўца і літаратара Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага: «Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» і «Гняздоўе белых буслоў. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў».

Першая кніга, «Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў», ўяўляе сабой найбольш поўны сярод існуючых збор фальклорных матэрыялаў — легенд, паданняў, прымхаў, замоў, народных апавяданняў, рытуяльных абрадаў, запісаных А.К.Сержпутоўскім. Яны даюць яскравае ўяўленне аб светапоглядах беларусаў-палешукоў, дазваляюць раскрыць творчую ролю народа ў стварэнні духоўных каштоўнасцей, прасачыць за тым, які ўплыў аказвала і аказвае беларуская народная творчасць на развіццё славянскай фалькларыстыкі.

У другой кнізе, «Гняздоўе белых буслоў. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў», змешчаны лепшыя ўзоры народнай казачнай прозы. Запісы і назіранні аўтара А.К. Сержпутоўскага, якія даюць шырокую карціну жыцця сялян дарэвалюцыйнага Беларускага Палесся, раскрываюць іх культуру, палітычныя і філасофска-эстэтычныя погляды, знаёмяць з лепшымі беларускімі казачнікамі.

Александр Казимирович Сержпутовский Александр Казимирович Сержпутовский
Вокладкі выдадзеных кніг Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 3221 | Дабавіў: admin | Тэгі: Александр Казимирович Сержпутовский, Аляксандр Сержпутоўскі, Літаратурная Ганцаўшчына
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Студзень 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.