Субота, 27.04.2024, 19:51

Фотаальбомы

Галоўная » Фотаальбомы » Вёска Ясянец » Сядзіба Абуховічаў
Колішняя сядзіба Абуховічаў закладзена ў другой палове ХІХ ст. Парак меў плошчу каля 10 га. Засталіся рэшткі парку ў яго ўсходняй і заходняй частках. Заходняя частка ўяўляе сабой купу дрэў, у асноўным дубы, узрост якіх дасягае больш за 200 гадоў. Усходняя частка парку, дзе размяшчаўся сядзібны дом, складаецца з разнастайных парод, у тым ліку лістоўніц, клёнаў, акацый, спірэі, ліпы і інш. Сядзібны дом быў пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя з дрэва, аднапавярховы, меў у плане форму прамавуголніка. Дах высокі чатырохсхільны, накрыты гонтай. Пасля Другой сусветнай вайны перавезены ў вёску Гуту, дзе прыстасаваны пад школу і сельскі клуб. У канцы 1990-х гадоў абкладзены цэглай. Побач з сядзібай размешчаны старадаўнія могілкі, дзе пахаваны продкі Абуховічаў, Вендорфаў і Яленскіх.



  • Материалов нет

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Капліца-пахавальня Вендорфаў [25]
Капліца-пахавальня Яленскіх [15]
Дзіцячы склеп Абуховічаў [2]
Могілкі [20]
Сядзіба Абуховічаў [0]
Курганны могільнік-1 [9]
Курганны могільнік-2 [10]
Курганны могільнік-3 [10]
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.
content=