Субота, 27.04.2024, 01:43

Фотаальбомы

Галоўная » Фотаальбомы » Вёска Хатынічы » Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (страчана)
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы была размешчана ў цэнтры вёскі, стаяла ў глыбіні свабоднага ад забудовы ўчастка, у скверы. Пабудавана ў 1868 годзе з дрэва архітэктарам Вайтовічам. Знішчана ў 1980-я гады. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Тры зрубы прызначаны для званіцы, бабінца, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, прамавугольнай апсіды. Асноўны кубападобны аб'ём завяршаў васьмерыковы светлавы барабан. У кампазіцыі будынка вылучаліся кампактная вертыкальная званіца і прыземісты асноўны аб'ём. Царква і званіца завяршаліся аднолькавымі васьмерыковымі барабанамі з чатырохшчытовымі шатрамі. Бакавыя фасады мелі ярусна ўзрастаючую кампазіцыю. Такая трактоўка фасадаў зменшыла плоскаснасць будынка і ўзбагаціла яго сілуэт. У архітэктуры царквы значнае месца займаў дэкор: карнізы, фрызы, ліштвы аконных праёмаў, вуглавыя пілястры і шчыты шатроў, драўляная разьба, якая вельмі ажыўляла фасады і выяўляла іх тэктоніку, падкрэсліваючы аб'ёмы і асноўныя чляненні. Характар разьбы вель...

Фотаздымкаў ў альбоме: 1
Сартаваць па: Даце · Рэйтынгу · Праглядах

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан [10]
Месца масавага знішчэння [8]
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы [17]
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (страчана) [1]
Царква ў імя святога архангела Міхаіла (страчана) [1]
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.
content=