Царква ў імя святога велікапакутніка Георгія Перамаганосца размяшчаецца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1771 годзе з дрэва як прыходская, карэнна перабудоўвалася ў 19 стагоддзі. Асобна пастаўлена званіца. Помнік народнага дойлідства. Двухзрубны храм: асноўны кубападобны аб'ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены разнымі ліштвамі. Унутры апсіду вылучае двухярусны іканастас на 17 абразоў. Царква ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000163.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.