Субота, 20.04.2024, 11:28

АГАРОДЖА

Галоўная »
АГАРОДЖА, агарожа, загарад, загарадзь, загародка, загарадка, загарада, абгародка, плот, паркан, тын, частакол, мур, пляцень, плетнік, жардзянік, штыкетнік, жываплот усё гэта мае адну загараджальную функцыю, але выканана з рознага матэрыялу і мае рознае прызначэнне. Агароджай абносіцца будынак, аддзяляецца вуліца ў горадзе і ў вёсцы, уся сельская сядзіба, пэўны аб'ект, доступ да якога староннім не рэкамендуецца, могільнік і асобныя магілы і г. д.

Агароджа бывае з цэглы альбо цагляных слупкоў і металу, з жалезных, драўляных ці металічных слупоў і з дошчачак (парадны бок), з абкораных жэрдачак-калкоў, густа пераплеценых галін ці дубцоў (каб у агарод не лазілі куры). Свая агароджа (адгарода) у гаспадарчых памяшканнях. Для дэкаратыўнага аздаблення робяць агароджу ў скверах і парках, узбоч вуліц, на дачах з густых кустоў, нават з кветак ці іншай расліннасці. Бывае, на той жа дачы сёй-той можа сімвалічна адгарадзіцца ад суседа нацягнутым шнуром ці ўбітымі ў зямлю па кутах свайго ўчастка кійкамі, выкладзенымі каменнямі. Свая «агароджа», мяжа, скажам, на спартыўных палях і пляцоўках, на шашы і дарогах у размечаных лініях.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.