Субота, 04.05.2024, 08:02

АНІМІЗМ

Галоўная »
АНІМІЗМ (ад лац. anima, animus душа, дух) — вера ў існаванне душ і духаў — фантастычных істот (аморфных, зааморфных ці антрапаморфных), якія надзелены свядомасцю, воляй і інш. ўласцівасцямі чалавека і дзейнічаюць ва ўсёй жывой і нежывой прыродзе. Падваенне навакольнага свету (прыроды і чалавека), падзел яго на матэрыяльную, нерухомую частку і рухомую, і нематэрыяльную (душы, духі і iнш.), якая нібыта ўплывае на ўсе з'явы і прадметы,— характэрная асаблівасць рэлігійнай свядомасці.

Узнікла ў старажытнасці ў выніку абмежаванасці адносін людзей да прыроды і паміж сабою. Анімізму папярэднічала вера ў звышнатуральныя ўласцівасці саміх прадметаў — фетышызм.

Анімістычныя ўяўленні — частка народных вераванняў беларусаў. З імі былі звязаны многія пахавальныя і памінальныя абрады і звычаі, асабліва дзяды (перажытак культу продкаў), некаторыя каляндарныя абрады і звычаі, напрыклад, «завіванне барады» (у дажынках). Яны звычайна суправаджаліся кароткімі рытмічнымі выразамі, прыказкамі, песнямі. Найбольш пашыранымі анімістычнымі ўяўленнямі традыцыйнай рэлігіі беларусаў былі вобразы народнай дэманалогіі: духі прыроды (палявік, вадзянік, лясун і інш.), хатнія духі (дамавік), злыя духі, чорт і інш. У некаторых з гэтых вобразаў (напрыклад палявік, лясун) ёсць і мастацкія рысы. Рэчаіснасць адлюстравана ў іх бессвядома-мастацкім спосабам.

У 19 ст. многія анімістычныя ўяўленні (найперш духі прыроды, русалка) страцілі рэлігійныя рысы і асталіся ў беларускім фальклоры як мастацкія вобразы народнай фантазіі. Некаторыя духі ў мінулым пераасэнсоўваліся і ўшаноўваліся як божаствы (напрыклад Спарыш — бажаство ўрадлівасці), якія з пашырэннем хрысціянства сталі элементамі бытавой хрысціянскай міфалогіі (Юрый, Ілля і інш.). Анімістычныя ўяўленні — прыкметны элемент і афіцыйнай хрысціянскай рэлігіі (чорт, «святы дух», анёлы). Яны адлюстраваны як у фальклоры (напрыклад замовы), так і ў літаратуры, жывапісе і іншых відах мастацтва.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.