Аўторак, 19.03.2024, 11:17

АПСІДА

Галоўная »
АПСІДА (ад грэч. скляпенне) – пэўная самастойная частка культавай пабудовы, самай рознай формы (чатырохкутняй, паўкруглай і інш.) выступ будынка, які замыкае прастору нефа (выцягнутая ўздоўжкі, звычайна прамакутная частка памяшкання, абмежаваная радам калон або слупоў) або трансепта (адзін ці некалькі нефаў, якія перасякаюць пад прамым вуглом падоўжныя нефы будынка).

апсіда
Апсіда - Барысаглебская царква ў Гродна, дзве ўсходнія апсіды абваліліся ў Нёман

У апсідзе размяшчаецца алтар – месца для вышэйшых духоўных і свецкіх асобаў, культавых рэліквій. У касцёле дапаўнялася прэсбітэрыем (падвышэннем для алтара ва ўсходняй частцы храма). Апсіды ўпершыню засведчыліся ў старажытнарымскіх базіліках. На Беларусі апсіды вядомыя ў манументальных культавых будынках ХІ-ХІІ ст. (Полацкі Сафійскі сабор), мелі розную колькасць і прымяненне, удакладняліся ў ХІV-ХVІ ст. (Мураванкаўская царква-крэпасць), а таксама ў ХV-ХVІ, ХVІІ-ХVІІІ ст. У вонкавых аздабленнях апсід ужываліся пілястры, ліштвы акон, карнізы, нішы, паяскі; у ХVІІ-ХVІІІ ст. выкарыстоўвалася скульптура (Ружанскі Троіцкі касцёл дамініканцаў). У драўляным дойлідстве апсіды звычайна прамакутныя або гранёныя (Георгіеўская царква ў в.Яглевічы Івацэвіцкага раёна), вянковай канструкцыі, зрэдку паўкруглыя з вертыкальных брусоў «у стоўп»; з нефам аб'ядноўваліся агульным пакрыццём або мелі самастойны дах, вылучаны купалам і крыжам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.