АРКАДА (ад франц.) – з часоў старажытнага Рыма шэраг аднолькавых па велічыні і абрысах арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і ствараюць разам з імі рытмічны паслядоўны рад. Бываюць канструкцыйныя і дэкаратыўныя.
Аркада каралеўскага замка на Вавевлі (Кракаў, Польшча)
На Беларусі аркады пашырыліся з XVI стагоддзя ў архітэктуры стыляў рэнесансу,
барока, класіцызму ў адкрытых галерэях гадлёвых радоў (у Шнеку, Нясвіжы), палацаў (у Ружанах), гаспадарчых пабудоў (
лямус брыгіцкага кляштара ў Гродне), а таксама як дэкаратыўны элемент – аркатура. У архітэктуры Беларусі савецкага перыяду аркады выкарыстоўваліся як асноўныя элементы кампазіцыі галоўнага ўвахода стадыёна "Дынама" ў Мінску, мастоў цераз Свіслач у Мінску і Заходнюю Дзвіну ў
Віцебску.