Субота, 20.04.2024, 11:40

ЛЯМУС

Галоўная »
ЛЯМУС (ад ням. Lehmhaus) — старадаўні тып гаспадарчай пабудовы для захоўвання харчовых прадуктаў, збожжа, адзення, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама для жылля ўлетку. Вядомы з XVI ст. Будавалі з дрэва, цэглы, каменю або ў тэхніцы «прускага муру». Былі 1—3-павярховыя (у ніжнім паверсе гаспадарчыя памяшканні, у верхніх — жылыя), прамавугольныя або квадратныя ў плане, завершаныя 2-схільнымі вальмавымі шатровымі або ламанымі стрэхамі. Сцены часам звонку атынкоўвалі. Пад лямусам рабілі пограбы.

лямус
Лямус. Вёска Новыя Ясневічы Пастаўскага раёна. Здымак 1924 года

Мсціслаў, лямус
Лямус. Горад Мсціслаў

Паводле кампазіцыі лямусы падзяляліся на цэнтрычныя і франтальныя. Лямусы цэнтрычнай кампазіцыі мелі квадратны або шматвугольны (звычайна 8-гранны) план. 2-і і 3-і паверхі былі з балюстраднымі галерэямі па перыметры (Ашмяны, в.Вялікае Мажэйкава Шчучынскага, в.Нова-Ясневічы Пастаўскага раёнаў). Лямусы франтальнай кампазіцыі былі звычайна 2-павярховыя, мелі ў плане форму выцягнутага прамавугольніка (радзей квадрата), з галерэямі на галоўным фасадзе (Гродна, в.Завоссе Баранавіцкага раёна) або па перыметры ўсяго будынка.

У некаторых замках XVIII ст. (г.Камянец) лямусы размяшчаліся над брамамі. У канцы XVIII — XIX ст. лямусы набылі манументальны выгляд: цэнтр галоўнага фасада вылучаўся прамавугольным парталам з калонамі, ашаляваныя звонку сцены былі ўпрыгожаны фрызамі, над будынкамі ўзвышаўся бельведэр (в.Дунілавічы і Крыкалы Пастаўскага раёна).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.