Пятніца, 26.04.2024, 10:31

АРНАТ

Галоўная »
АРНАТ (ад лац.) – верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага духавенства. Складаецца з двух палотнішчаў, закругленых унізе і змацаваных плечавымі швамі. Апранаецца праз галаву, паверх іншага адзення.

Да эпохі барока арнаты мелі выгляд палярыны, перад якой аздабляўся вертыкальна нашытым пасам, тыльны бок – нашытым крыжам. Барочным арнатам уласцівы фігурныя краі пярэдняга палотнішча, якое набыло абрыс віяланчэлі. На Беларусі захаваліся арнаты XVII–XIX стагоддзяў, якія з'яўляюцца творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яны пашыты з парчовых і шаўковых тканін, атласу, аксаміту адпаведнага канкрэтнай літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздоблены аплікацыяй або гафтам, тасьмой і карункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта жэмчугам і каштоўнымі камянямі.

Арнаты, зробленыя са слуцкіх паясоў, былі выяўленыя ў час навуковых экспедыцый у некаторых касцёлах Брэсцкай вобласці (в.Чаркаўчыцы і Новая Мыш, г.Косава). Значная калекцыя арнатаў з мастацкіх тканін беларускіх мануфактур XVIII-XIX стагоддзяў зберагаецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусь Цікавыя калекцыі арнатаў XVII-XVIII стагоддзяў знаходзяцца і ў іншых мінскіх музеях.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.