Пятніца, 03.05.2024, 10:12

АСВЕЙСКАЯ СЯДЗІБА

Галоўная »
АСВЕЙСКАЯ СЯДЗІБА – помнік палацава-паркавай архітэктуры 2-й паловы XVIII стагоддзя. Пабудавана ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна. У ёй былі палац, капліца, сад, пейзажны парк (плошча 15 га) з аранжарэямі, сажалка, брама.

Асвея
Палац Шадурскіх (руіны)

У цэнтры кампазіцыі – 2-павярховы мураваны палац анфіладнай планіроўкі (пабудаваны ў 1782 г. у стылі класіцызму, знішчаны ў 1914-м, засталіся руіны) з паўкруглымі бакавымі крыламі, злучанымі з галоўным аб'ёмам аркадамі, якія ўтваралі авальны партэр перад галоўным заходнім фасадам. Манументальнасць архітэктуры будынка ўзмацнялася буйным маштабам чляненняў і канструкцый. Рытм фасадаў ствараўся чаргаваннем высокіх арачных і прамавугольных аконных праёмаў і здвоеных калон тасканскага ордэра ў прасценках; пластыку сцен ўзбагачалі антаблементы, рустыка, філёнгі. Палац абкружалі каналы і сажалкі з дэкаратыўнымі масткамі і штучнымі астравамі, аб'яднаныя з возерам Асвейскае ўадзіную водную сістэму. Пераважаюць мясцовыя пароды дрэў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.