АСІЛАК — герой многіх чарадзейных беларускіх казак, легенд, паданняў. Валодае незвычайнай сілай: вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы, мае падчас «чортавы рэбры». Асілак выступае народным заступнікам, змагаецца супраць прыгнёту і несправядлівасці. Вобраз асілка пададзены, напрыклад, у казках пра Кацігарошка, Медзведзюка, Ілью Мурамца, Каваля-
вернідуба.
Казачны асілак блізкі эпічнаму
волату.